21.02.2024 – адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
У дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія-каледж мастацтваў г. Бабруйска” ўжо стала традыцыяй адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы. І гэты год не стаў выключэннем. Вучні і настаўнікі прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску!”. Акрамя гэтага была арганізавана абарона творчых праектаў “Усё мілагучна для слыху майго…”.
З вучнямі V–VI классаў была праведзена інтэрактыўная гульня “Знаўцы роднай мовы”. Напрыканцы дня ў гімназіі-каледжы мастацтваў адбыўся квэст “Прачытай і пазнай”. Вучні і настаўнікі атрымалі асалоду і задавальненне ад свята!